Новости проекта
Образовательная платформа ЭФФОР
Голосование
Какую информацию Вы бы хотели получить на родительском собрании по теме безопасности несовершеннолетних в сети Интернет?
Всего 1 человек
Голосование
Осуществляете ли Вы контроль за активностью своего ребенка в соцсетях?
Всего 3 человека
Голосование
Знаете ли Вы о правилах безопасности в сети Интернет?
Всего 3 человека

Ганаруся сваiмi землякамi

Дата: 30 марта в 12:13, Обновлено 2 апреля в 11:37

Ганаруся сваiмi землякамi

Здараюцца такія выпадкі, калі чалавеку шанцуе. Так і нам пашанцавала сустрэцца з дзіўнымі людзьмі, якія выхоўваюць любоў да роднай мовы і з’яўляюцца культурнай інтэлігенцыяй нашай краіны. Гасцямі гэтай сустрэчы былі прафесар кафедры беларускай літаратуры Мельнікава Анжэла Мікалаеўна і супрацоўнік літаратурнага музея, спявак Мельнікаў Андрэй Міхайлавіч. Сустрэча была сапраўды цёплай і разам з тым вельмі  пазнавальнай.

Спачатку нас уразіла тое,  што яны свабодна размаўлялі па-беларуску. Іх гаворка была настолькі мілагучнай, што ўсе прысутныя з задавальненнем слухалі іх. Таксама нам паведамілі шмат цікавага пра звычаі нашага народа, яго традыцыі і гісторыю. Андрэй Міхайлавіч спяваў вельмі трапяткія песні па вершах шматлікіх беларускіх пісьменнікаў: Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча і гэтак далей. Акрамя гэтага, ён паказаў сябе не толькі спяваком, але і музыкам. Андрэй Міхайлавіч  так кранальна іграў на гітары, што ўсе навокал захапляліся ім. Таксама ён паведаміў шмат карыснай інфармацыі пра нашых славутых землякоў. Але, каб нам не наскучыла, яны зацікавілі нас гульнёй і конкурсамі, за якія давалі розныя падарункі.

Увогуле, гэта мерапрыемства сапраўды ўразіла нас, і мы засталіся задаволеныя, што сустрэліся з такімі адукаванымі людзьмі.

Вучнi 9 «Б» класа гiмназii № 14

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.