Беларускi народны тэатр "Батлейка"

Дата: 20 февраля 2024 в 10:17
137 просмотров

Даведацца пра нешта новае, дакрануцца да нашай спадчыны - гэта заўсёды цікава.

Батле́йка — беларускі народны тэатр лялек, які атрымаў распаўсюджванне ў Беларусі, пачынаючы ад XVI стагоддзя. Зараз гэты тэатр перажывае адраджэнне ў форме нацыянальнага дзіцячага і каляднага тэатра.

Вучні 6 класаў гiмназii № 14 разам са сваімі настаўнікамі скарысталі магчымасць пазнаёміцца з гэтым цудам, наведаўшы прадстаўленне батлейкі  “ДОМ З МАРАМІ”. Гэты чароўны куфар, які прыйшоў да нас з XVI стагоддзя, паказвае беларускія казкі: народныя, класічныя і зусім новыя. Традыцыйны і адначасова сучасны лялечны тэатр “ДОМ З МАРАМІ” актуальны і падабаецца дарослым і дзецям. Пасля прагляду батлейкі становіцца салодка і ўтульна на душы, ты абавязкова пачынаеш марыць…

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.